ША́РТРСКІ САБО́Р, Нотр-Дам,

помнік архітэктуры франц. готыкі ў г. Шартр. Пабудаваны ў 1194—1225 на месцы храма 11 ст. (захаваліся крыпты 9 і 11 ст. з фрагментамі раманскіх фрэсак). Гал. фасад (1135—2-я пал. 13 ст., акно-ружа пач. 13 ст.) з трайным скульпт. «Каралеўскім парталам» (1145—60) фланкіраваны паўн. (выш. 115 м; шпіль 1507—13, арх. Жан з Боса) і паўд. вежамі. Парталы трансепта аздоблены разнымі порцікамі і скульптурай на тэмы сюжэтаў са Старога і Новага запаветаў (13 ст.). У інтэр’еры захаваліся вітражы 12—13 ст., каменная скульпт. агароджа хору (з 1514, па малюнках Жана з Боса; 18 ст.), за хорам — капэла (14 ст.; цяпер скарбніца сабора). Сабор уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Іл. гл. таксама да арт. Вітраж, Готыка, Шкло мастацкае.

Шартрскі сабор.

т. 17, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)